FreeCAD Logo
  • Англійская Афрыкаанс Арабская Беларуская Каталонская Чэшская Нямецкая Грэчаская Іспанская Іспанская Басконская Фінская Філіпінская Французская Галісійская Харвацкая Венгерская Інданезійская Італьянская Японская Кабільская Карэйская Летувісская Нідэрландская Нарвежская Бокмаль Польская Партугальская Партугальская Румынская Руская Славацкая Славенская Сербская Шведская Турэцкая Украінская Валенсійская В'етнамская Кітайская Кітайская
  • Магчымасці
  • Спампаваць
  • Блог
  • Дакументацыя
    Паказальнік дакументацыі Прыступаючы да працы Карыстальніцкая дакументацыя Кіраўніцтва па FreeCAD Дакументацыя варштатаў Дакументацыя па кадзіраванню на Python Дакументацыя па кадзіраванню на C++ Навучальны дапаможнік Частыя пытанні Палітыка прыватнасці Пра FreeCAD
  • Далучыцца да праекту
    Як дапамагчы Ахвяраваць / Фундаваць Паведаміць пра памылку Зрабіць запыт pull request Працоўныя месцы і фінансаванне Кіруючыя прынцыпы па ўнясенні ўкладу Кіраўніцтва для распрацоўшчыкаў Пераклады
  • Супольнасць
    Норма паводзін Форум The FPA GitHub GitLab Codeberg Mastodon Matrix IRC IRC via Webchat Gitter Discord Reddit Twitter Facebook LinkedIn Каляндар

Ахвяраванне і фундатарства

Ахвяраванне ў FreeCAD

Дзякуй за ваш інтарэс да дапамогі праекту FreeCAD ахвяраваннямі.

FreeCAD - гэта хуткарослы праект, які распрацаваны супольнасцю распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў, якія працуюць у асноўным на добраахвотнай аснове, якія матываваныя галоўным чынам жаданнем стварыць выдатную бясплатную праграму трохмернага параметрычнага мадэлявання. Распрацоўка FreeCAD адбываецца ў асноўным дзякуючы энергіі ўсіх гэтых людзей, без неабходнасці ў грошах.

Аднак грошы могуць дапамагчы праекту дасягнуць многіх яе мэтаў. Гэта можа дапамагчы некаторым распрацоўшчыкам часцей ці рэгулярней працаваць над праектам, каб аплачваць іх час, каб яны маглі больш часу прысвячаць FreeCAD. Ці гэта можа дапамагчы супольнасці адпраўляць людзей на мерапрыемствы, якія звязаныя з САПР, каб мы маглі прадэманстраваць FreeCAD і зацікавіць прафесійных карыстальнікаў. Гэта таксама можа дапамагчы нам самім арганізоўваць мерапрыемствы, каб члены супольнасці маглі сустракацца, аплачваць серверную прастору, інтэрнэт-сэрвісы і многае іншае.

Ёсць некалькі спосабаў, якімі вы можаце ахвяраваць грошы і дапамагчы праекту FreeCAD, калі вы прыватная асоба, арганізацыя ці ўстанова, у залежнасці ад вашых пераваг. Грошы, якія вы ахвяруеце праекту FreeCAD, будуць атрыманыя і апрацаваныя Асацыяцыяй праектаў FreeCAD (FPA), некамерцыйнай асацыяцыяй, якая створаная адміністратарамі FreeCAD і асноўнымі распрацоўшчыкамі. FPA аразмеркуе сабраныя грошы распрацоўшчыкам FreeCAD і будзе спансіраваць некалькі праектаў, намаганняў і ідэй, якія спрыяюць развіццю FreeCAD.

Памятайце, аднак: FreeCAD бясплатны і заўсёды будзе бясплатным. Ад вас не патрабуецца, і ніколі не будзе патрабавацца што-небудзь ахвяраваць для ўжывання FreeCAD, а таксама змяняць ці распаўсюджваць яго. Вашае ахвяраванне будзе вітацца і можа моцна дапамагчы, але вам ніколі не прыйдзецца нічога плаціць, каб атрымаць доступ да якой-небудзь з функцый FreeCAD.

Адзінкавае ахвяраванне

Калі вы не ўпэўненыя, каб рабіць рэгулярнае ахвяраванне, але ўсё ж жадаеце дапамагчы праекту, вы можаце зрабіць адзінкавае ахвяраванне на любую суму.

Абярыце суму, якую вы жадаеце ахвяраваць толькі адзін раз:





Інфармацыя аб SEPA
Калі ласка, наладзьце ваш банкаўскі перавод SEPA на:
The FreeCAD project association
IBAN: BE04 0019 2896 4531
BIC/SWIFT code: GEBABEBBXXX
Банкаўскае агенцтва: BNP Paribas Fortis
Адрас: Rue de la Station 64, 1360 Perwez, Belgium

Больш падрабязная інфармацыя аб розных метадах і варыянтах ахвяраванняў на старонцы ахвяраванняў.

Фундатарства

Мы называем фундатарствам акт рэгулярнага ахвяраванні грошай праекту FreeCAD. Вы можаце зрабіць гэта як прыватная асоба альбо як арганізацыя ці ўстанова, праз розныя каналы ці платформы, у залежнасці ад вашых пераваг.

Фундатарства FreeCAD дазваляе яго распрацоўшчыкам разлічваць на ўстойлівы паток даходаў, таму гэта дазваляе FPA планаваць усё загадзя, а распрацоўшчыкам FreeCAD больш сур'ёзна інвеставаць у FreeCAD.

Каб заахвоціць людзей і кампаніі спансіраваць праект FreeCAD, мы стварылі розныя ўзроўні спонсарства. Пры рэгулярным ахвяраванні на праект, калі вы не жадаеце заставацца ананімным, вашае імя, назва кампаніі і/ці лагатып будуць прадстаўленыя на гэтай вэб-старонцы, у залежнасці ад узроўню, да якога вы ставіцеся:

  • ♥ Звычайны фундатар: ад 1 USD / 1 EUR штомесяц. Вашае імя тут адлюстроўвацца не будзе, але вы ўсё роўна вельмі дапамаглі праекту. Разам звычайныя фундатары падтрымліваюць праект на нагах гэтак жа, як і больш буйныя фундатары.
  • 🥉 Бронзавы фундатар: ад 25 USD / 25 EUR штомесяц. На гэтай старонцы адлюстроўваецца вашае імя ці назва арганізацыі.
  • 🥈 Срэбраны фундатар: ад 100 USD / 100 EUR штомесяц. На гэтай старонцы адлюстроўваецца вашае імя ці назва арганізацыі з спасылкай на ваш інтэрнэт-сайт і тэкстам апісання ў адзін радок.
  • 🥇 Залаты фундатар: ад 200 USD / 200 EUR штомесяц. На гэтай старонцы адлюстроўваецца вашае імя ці назва арганізацыі і лагатып з спасылкай на ваш інтэрнэт-сайт і карыстальніцкім тэкстам апісання. Арганізацыі, якія дапамаглі FreeCAD на раннім этапе, таксама выступаюць у якасці залатых фундатараў.

Замест таго, каб рабіць ахвяраванні кожны месяц, вам, магчыма, будзе зручней зрабіць аднаразовае ахвяраванне, якое, падзеленае на дванаццаць, дасць вам права перайсці на ўзровень фундатарства. Не саромейцеся рабіць гэтае!

Абярыце суму, якую вы жадаеце ахвяраваць штомесяц:





Інфармацыя аб SEPA
Калі ласка, наладзьце ваш банкаўскі перавод SEPA на:
The FreeCAD project association
IBAN: BE04 0019 2896 4531
BIC/SWIFT code: GEBABEBBXXX
Банкаўскае агенцтва: BNP Paribas Fortis
Адрас: Rue de la Station 64, 1360 Perwez, Belgium

Больш падрабязная інфармацыя аб розных метадах і варыянтах ахвяраванняў на старонцы ахвяраванняў.

Калі ласка, пазначце вашае імя карыстальніка на форуме ці Twitter у якасці заўвагі ў вашым пераводзе, альбо звяжыцеся з намі, каб мы змаглі выказаць вам нашую ўдзячнасць!

Залатыя фундатары

Libre Space Foundation is the non-profit foundation for open source hardware and software in space
Oaktree engineering
Spacecruft
Epiray manufactures equipment for thermal laser epitaxy
3BM Ingenieursbureau is a cooperative of practical engineers acting in construction

Раннія фундатары

Aleph Objects was a small manufacturing company based in Loveland, Colorado. They are the creators of Lulzbot 3D printers
Imetric 4d Information Technology Company · Medical & Health
KiCad Services Corp is a full-service commercial support corporation, formed with the mission of helping professional users succeed and thrive with KiCad
OpeningDesign An (uberly) transparent and open source architectural studio
Wetpaint Designs is a small scale manufacturer and product design firm

Срэбраныя фундатары

Chudovo is an international software development company with representative offices in Kyiv, Cologne, New York, Tallinn and London. It has been working on the market since 2006. Company has domain expertise in video security, logistics, medicine, finance
Anonymous user
Packt Publishing is a publisher of books about open-source software
PCBWay is a manufacturer of PCB boards, 3D-printed and CNC-produced parts

Бронзавыя фундатары

Un voyageur avec serviette
David Yeung
Amplituda d.o.o.
plasmapotential
RobotMachines
Damian Toczek
Flaviu Tamas
Lex Heles
Brian Smith
Kliment / Future Bits
James Debono
Ian Rees
Ton Roosendaal
Robert
Lukas Alberts
Marius Grunca
Markus Vogt
Jose Alonso Mendoza
Звязацца з намі!
Forum GitHub Mastodon Matrix IRC Gitter.im Discord Reddit Twitter Facebook LinkedIn

© Каманда FreeCAD. Аўтары выяў на галоўнай старонцы (зверху ўніз): ppemawm, r-frank, epileftric, regis, rider_mortagnais, bejant.

Гэты праект падтрымліваецца: , KiCad Services Corp. і іншыя фундатары

GitHubПалепшыць старонку на GitHub